Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  2. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  3. СМИ: США потребовали от Украины отозвать резолюцию в ООН с осуждением российского вторжения
  4. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  5. Душил, насиловал и убивал, срезая с жертв нижнее белье. Рассказываем о маньяке из Гродно, которого упустили в Беларуси
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  8. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
Читать по-русски


У 2023 годзе кампанія «Энерга-Оіл» сям'і бізнесоўца Аляксея Алексіна, якога называюць набліжаным да Лукашэнкі, рэзка запаволіла пашырэнне сеткі «Табакерак». Гэта вынікае са звестак гандлёвага рэестра.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У 2023 годзе ў кампаніі «Энерга-Оіл» адкрылася пяць новых «Табакерак»: у Маладзечне, Мазыры, Валожыне, Краснаполлі і Клімавічах. Як мінімум адзін новы гандлёвы пункт паспеў закрыцца (або перайсці пад чужое крыло) — гэта кіёск у Івацэвічах, які пачаў працаваць у чэрвені.

Тэмп пашырэння сеткі «Табакерак» сёлета рэзка скараціўся. Для параўнання: у першыя пяць месяцаў мінулага года пачало працаваць не менш за 36 такіх гандлёвых пунктаў, а ў 2021-м — 56.

Усяго ў кампаніі налічваецца 2831 дзейны кіёск. З гандлёвых пунктаў такога фармату, якія адкрыліся летась, працягваюць працаваць каля 100. Яшчэ 139 дзейных «Табакерак» запусціліся ў 2021 годзе. 701 дзейны пункт пачаў працаваць у 2020-м, яшчэ 774 кіёскі — з 2019 года. Але самым ураджайным аказаўся 2018-ы: цяпер працуе 1101 кіёск, які адкрыўся ў той год.

Сёлета ў кампаніі адкрылася ўсяго 10 гандлёвых аб’ектаў (з дзейных на 25 траўня). Акрамя пяці кіёскаў гэта чатыры неізаляваныя гандлёвыя аб’екты і адна крама. Усяго ж у «Энерга-Оіл» зарэгістравана ў гандлёвым рэестры 3013 гандлёвых аб’ектаў, уключаючы адзін склад, інтэрнэт-краму.

Каму належыць кампанія «Энерга-Оіл»

Кампанія «Энерга-Оіл» належыць сям'і Аляксея Алексіна. Сам бізнесовец, якога называюць набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі, знаходзіцца пад санкцыямі. У студзені 2021 года стала вядома, што Алексін перапісаў кампаніі на сыноў — як мяркуецца, баючыся санкцый. На той момант у схеме бенефіцыярных уласнікаў на сайце «МТБанка» было пазначана, што па 40% долі ў «Энерга-Оіл» прыпадае на Віталя і Дзмітрыя Алексіных, яшчэ 20% — на Іну Алексіну (жонку бізнесоўца).

У жніўні 2021 года і сама кампанія «Энерга-Оіл» аказалася пад санкцыямі. У тлумачэнні да санкцыйнага спісу Алексіна называлі тытунёвым «кашальком Лукашэнкі». А ў красавіку мінулага года ўказам Лукашэнкі бізнес Алексіна выключылі са спісу кампаній, якія маюць выключнае права на імпарт тытунёвай сыравіны і вырабаў.

Чытайце таксама